Дата |
Тэма занятка |
Змест занятка |
||
26.05.2020 |
Паутарэнне: часцiны мовы. |
практ.218,219,220,221. Дамашняе заданне: практ.222 |
||
28.05.2020 |
Паутарэнне: часцiны мовы |
практ.223, 224, 225,226,227,228,229,230. |
||
29.05.2020 |
Вынiковае абагульненне |
Гульня «Канструктар» Размясціце сказы так, каб атрымаўся звязны тэкст. Тут вырабляюць прыгожы шкляны посуд. Жыве на Беларусі гэта старажытнае рамяство. Заводу ўжо больш чым сто гадоў. Далёка за межвмі рэспублікі славіцца сваёй прадукцыяй шклозавод “Нёман”. Гэта праца патрабуе незвычайнага ўмельства, старання, фантазіі. Вырабы беларускіх майстроў славяцца на ўвесь свет. Гульня “Хто гэта? Што гэта” Шэры, хуткі, баязлівы … (заяц). Сакавітая, зялёная, маладая … (трава). Рыжая, хуткая, вяртлівая … (вавёрка). Калючы, шэры, працавіты … (вожык). Спелая, сакавітая, смачная … (вішня). Злы, галодны, шэры … (воўк). Ласкавае, яркае, цёплае … (сонца). Халодны, пранізлівы, моцны … (вецер). Верны, дарагі, надзейны … (сябар).
Гульня “Атракцыён” Прыказкі вырашылі пакатацца на каруселі, але яны трымаліся дрэнна, таму некаторыя словы зваліліся ў траву. Збярыце прыказкі.
Гульня “Чароўны мяч” Ад галоўнага слова, якое прапануе настаўнік, вучні, перадаючы мяч адно аднаму, дадаюць залежнае і такім чынам утвараюць словазлучэнне. Хто паўторыцца або затрымліваецца з адказам, выходзіць з гульні. Словы для гульні: дом, надвор’е, клён, бяроза, урок. Цікавы ўрок, новы дом, вялікі клён, прыгожая бяроза, пахмурнае надвор’е. Гульня “Больш за ўсіх” Клас дзеліцца на 3 групы. Кожная група павінна скласці свае словазлучэнні за пэўны прамежак часу. Першая група – з галоўным словам назоўнікам, другая група – з галоўным словам дзеясловам, трэцяя група – з залежным словам назоўнікам. Калі навучэнцы рабяць памылкі, словазлучэнні не залічваюцца. Цікавая кніга, прыгожы малюнак, ласкавае сонейка, зялёная трава, шэры заяц. Пайшоў у школу, прыехаў з вёскі, дзяжурыў у класе, зрабіў падарунак, убачыў сябра. Купіць талон, аддаць сябру, сустрэць брата, бераг ракі, кавалак пірага. Гульня “Закончы сказ” У садзе раслі яблыні, … . У лесе раслі … , … . У рацэ водзяцца плоткі, … , … , . У кустах нешта … . У кінатэатры ідзе новы… . У школе прайшла … . Гульня “Растлумач” Растлумачыць сэнс дадзеных выразаў. Насіць ваду рэшатам. (Займацца бескарыснай, безвыніковай справай; марна траціць час.); як кот наплакаў; нуль увагі; браць на буксір. Гульня “Слова заблудзілася” Неабходна вызначыць, якое “слова заблудзілася” і растлумачыць чаму. Півоня, васілёк, лілея, ліпа, рамонак. (Ліпа.) Цыбуля, агурок, ландыш, бульба, морква. (Ландыш.) Стол, шафа, тумбачка, відэлец, ложак. (Відэлец.)
|