Белорусский язык

VII  КЛАС

ПЛАН РАБОТЫ ПА ПРАДМЕЦЕ «БЕЛАРУСКАЯ МОВА»

З 20 ПА 24 КРАСАВІКА 2020 ГОДА

НАСТАЎНІК: ЯТЧЭНЯ  АЛЕНА  ВАСІЛЬЕЎНА

 

Дата

Тэма

Класная работа

Дамашняе заданне

20.04

Злучнік як службовая часціна мовы. Разрады злучнікаў паводле структуры і спосабу ўжывання

§ 38-39 (разрады злучнікаў запісаць у даведнік)

Пр. 278 (пісьмова), пр. 280 (выпісаць злучнікі, размеркаваўшы іх у адпаведныя графы табліцы)

Ведаць:

 - што такое злучнік?

- на якія разрады паводле структуры і спосабу ўжывання падзяляюцца злучнікі?

Пр. 285 (пісьмова),

 

Спасылкі ў Інтэрнэце па тэме ўрока

Практыкаванні "Разрады злучнікаў паводле структуры і спосабу" ўжывання ":

https://learningapps.org/display?v=pcew3gqkj20

https://learningapps.org/display?v=pwaqnv2st20

Дата

Тэма

Класная работа

Дамашняе заданне

23.04

Злучальныя і падпарадка-вальныя злучнікі

Праверачная работа

1. Адзначце правільнае азначэнне :

Злучнік — службовая часціна мовы, якая...

а) выражае залежнасць назоўніка, лічэбніка і займенніка ва ўскосным склоне ад іншых слоў у словазлучэнні і сказе;

б) звязвае аднародныя члены і часткі складанага сказа;

в) надае розныя адценні ў сказе ці служыць для ўтварэння ладоў дзеяслова.

2. Адзначце радок, у якім усе словы -злучнікі :

а) з, ад, каля, паўз, на;

б) жа, б, так, нават, хоць;

в) каб, калі, але, ды, нібы.

3. Адзначце сказ з простымі злучнікамі:

а) Песня і казка ходзяць у пары, сеюць па свеце дзівы і чары.

б) Я не пайду ў школу, таму што ў мяне баліць галава.

в) Як толькі развіднела, мой тата паехаў у лес па грыбы.

 

4. Адзначце, якое сцвярджэнне памылковае:

а) злучнік — службовая часціна мовы;

в) злучнікі звязваюць аднародныя члены і часткі складанага сказа;

г ) злучнікі не змяняюцца;

д) злучнікі з'яўляюцца членамі сказа.

5. Адзначце радок, у якім усе словы — злучнікі:

а) аб, над, пад, к, на;

б) і, а, але, ды, або;

в) не, ні, ну, толькі, нават.

6. Адзначце сказы з састаўнымі злучнікамі :

а) Як толькі развіднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні.

б) Палессе не толькі край болот, але і векавых лясоў.

в) Я музыку люблю і песні.

 

§ 40-41 (табліцу запісаць або раздрукаваць і ўклеіць у даведнік)

Пр. 287 (пісьмова), пр. 291 (выпісаць злучальныя злучнікі, вызначыць іх від).

Ведаць:

 - на якія разрады паводле значэння падзяляюцца злучнікі?

- віды злучальных злучнікаў

 

табліца

Пр. 290 (пісьмова)

 

 

 

поделиться в: