Белорусская литература

VII  КЛАС

ПЛАН РАБОТЫ ПА ПРАДМЕЦЕ «БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА»

З 20 ПА 24 КРАСАВІКА 2020 ГОДА

НАСТАЎНІК: ЯТЧЭНЯ АЛЕНА ВАСІЛЬЕЎНА

 

Дата

Тэма

Класная работа

Дамашняе заданне

20.04

Мікола Лупсякоў "Мэры Кэт". Вобраз галоўнага героя твора

Вызначце адзін ці некалькі правільных адказаў:

1.Аповед у творы вядзецца ад імя: 1) Эмы Пшанічнай; 2) Янкі Маркаўцова; 3) Антона Бубнова; 4) аўтара; 5) Ганны Паяркавай.

2.Бацька Эмы працаваў: 1) шафёрам; 2) старшынёй калгаса; 3) брыгадзірам; 4) настаўнікам; 5) аграномам.

3.Маці Эмы Пшанічнай была: 1) вучоным; 2) селекцыянерам; 3) паштальёнам; 4) медсястрой; 5) даяркай.

4.Пантона-Мантона-Дэмантона ў творы – гэта: 1) мянушка класнага кіраўніка, дзе вучыцца Антон Бубноў; 2) Ганны Паяркавай; 3) Эмы Пшанічнай; 4) Янкі Маркаўцова; 5) “таемнае” імя, якое Антон прыдумаў сам.

5.Першы раз Антон Бубноў убачыў Эму Пшанічную на ўроку: 1) малявання; 2) фізічнай культуры; 3) беларускай мовы; 4) матэматыкі; 5) рускай літаратуры.

6.Антон Бубноў вырашыў, што з першага дня будзе самым вялікім ворагам для Эмы, і адразу ж: 1) зляпіў з хлеба шарык і запусціў яго ў дзяўчынку; 2) тузануў два разы за доўгую касу; 3) прыдумаў крыўдную мянушку; 4) схаваў на перапынку яе партфель з замком “маланка”; 5) на вялікім перапынку паклаў на стул Эме кнопку.

7.У Антона, калі ён пабачыў, як добра катаецца Эма на каньках, узнікла думка: 1) працягваць помсціць ёй; 2) пайсці і памірыцца з дзяўчынкаю; 3) купіць сабе канькі; 4) навучыцца катацца, як Эма; 5) “я з ёю не толькі сябраваць, а і зусім знацца не хачу”. 

8. Памяняйце пункты кампазіцыі так, каб яны адпавядалі паслядоўнасці падзей, апісаных у апавяданні (упішыце ў кожныя дужкі новы нумар):

(  ) 1) – Навошта ты пакрыўдзіў такую добрую, прыгожую дзяўчынку?

- Гэта не я, – сказаў я, – гэта нехта іншы.

(  ) 2) Я іду да самай далёкай крыніцы, дастаю з-пад палы чаравікі з канькамі і пачынаю пера-абувацца. Потым ступаю на лёд. І не магу ўстаяць: мае ногі коўзаюцца – адна ўлева, другая ўправа.

(  ) 3) Эма паднялася ды так складна адказала, што мы ўсе раты паразяўлялі. Мы тады яшчэ не ведалі, што Эма – круглая пяцёрачніца.

(  ) 4) – Антон, – з усмешкай пытае яна, – калі гэта ты навучыўся катацца на каньках?

- А вось і навучыўся, – не без гонару кажу я. – Не толькі ж табе адной катацца, Мэры Кэт.

(  ) 5) Неяк аднойчы ў выхадны дзень я ішоў па вуліцы і на рагу нос у нос сутыкнуўся з Эмай.

Вывучыць урывак з апавядання (пачынаючы са слоў "Я чую... Я чую, як шуміць вецер..." і да канца твора) на памяць.

 

Спасылкі ў Інтэрнэце па тэме ўрока

https://learningapps.org/display?v=pxq2nsuj520

Дата

Тэма

Класная работа

Дамашняе заданне

23.04

Алена Васілевіч "Горкі ліпавы мёд"

1. Прачытаць апавяданне А. Васілевіч "Горкі ліпавы мёд" (глядзі спасылку)

2. Скласці план апавядання

Падрыхтавацца да тэматычнага кантролю па пытаннях да раздзела с. 159-160

Спасылкі ў Інтэрнэце па тэме ўрока

Алена Васілевіч "Горкі ліпавы мёд"

http://testlib.meta.ua/book/309597/read/

 

 

поделиться в: